Перайсці да зместу

Сцяг Інданезіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Рэспублікі Інданезія
Зацверджаны 17 жніўня 1945
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3
Аўтар сцяга Маджапахіт

Гюйс Рэспублікі Інданезія
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Сцяг Інданезіі (індан.: Sang Saka Merah-Putih («Свяшчэнны бела-чырвоны») або Bendera Merah-Putih («Чырвона-белы сцяг»), таксама проста званы Merah-Putih («Чырвона-белы»)[1]) — палатно, якае складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: чырвонай зверху і белай знізу ў прапорцыі 2:3[1]. Колеры сцяга ўзяты ад колераў каралеўства Маджапахіт, якое дасягнула свайго росквіту ў XIV стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны краіна абвясціла незалежнасць 17 жніўня 1945 і зацвердзіла чырвона-белы сцяг дзяржаўным. Дызайн сцяга з тых часоў застаўся ранейшым. Калі Інданезія зацвердзіла гэты сцяг як дзяржаўны, адбыўся канфлікт з Манака з-за падабенства сцягоў (гл. Сцяг Манака), аднак пратэст быў адхілены з прычыны таго, што сцяг Інданезіі па паходжанні больш старажытны, чым сцяг Манака.

Гюйс Інданезіі выкарыстоўваецца Ваенна-марскімі сіламі Інданезіі на ўсіх выкарыстоўваемых ваенных караблях[2]. Гюйс складаецца з 9 белых і чырвоных гарызантальных палос. З-за палос завецца Ular-ular Perang («баявыя змеі»). Гюйс таксама ўзыходзіць да часоў каралеўства Маджапахіт. Каралеўства Маджапахіт, якое было марской дзяржавай, выкарыстоўвала падобныя сцягі на сваіх суднах[3].

Зноскі

  1. а б National Flag, Coat of Arms, Anthem(недаступная спасылка). Embassy of Indonesia, Oslo, Norway (1 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2007. Праверана 22 чэрвеня 2009.
  2. (Indonesian) KRI Karang Unarang-985 Akhiri Pengabdian(недаступная спасылка). Pikiran Rakyat (22 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2010. Праверана 21 снежня 2010.
  3. (Indonesian) TNI : terima kasih ku terdalam padamu(недаступная спасылка). Connie Rahakundini on Multiply.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2010. Праверана 21 снежня 2010.